Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Mar 2017

Тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе 8-16 верасня ў Брэсце

Тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе 8-16 верасня ў Брэсце31 сакавіка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. XXII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе з 8 па 16 верасня ў Брэсце, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар фестывалю, генеральны дырэктар - мастацкі кіраўнік Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Козак.

Аргкамітэт фестывалю цяпер прадаўжае прымаць заяўкі на ўдзел у форуме. Паводле слоў Аляксандра Козака, прапаноў паступае шмат, у тым ліку з-за мяжы. Колькасці заявак ужо сёння дастаткова для правядзення форуму. Але работа над фарміраваннем праграмы прадаўжаецца, ідзе конкурсны адбор заявак. "Глядзім на мастацкі ўзровень пастановак, каб яны былі цікавыя ў першую чаргу гледачам, а не крытыкам", - адзначыў нязменны кіраўнік "Белай вежы".

Плануецца, што праграму XXII Міжнароднага тэатральнага фестывалю будуць вызначаць некалькі напрамкаў: сцэнічныя пастаноўкі сусветнай і нацыянальнай драматургіі, эксперыментальная драма, пластычная драматургія і сучасная харэаграфія, лялечныя спектаклі, вулічныя паказы, маладзёжны (студэнцкі) тэатр, гасцявыя спектаклі.

"Думаю, што ў бягучым годзе будзе больш вулічных спектакляў. Спадзяюся на гэта, таму што мне заўсёды хацелася, каб гэты напрамак атрымаў большае развіццё на "Белай вежы". Планую, што ў гэтым жанры выступяць калектывы з Балгарыі, Чэхіі, Украіны і, магчыма, Беларусі", - падзяліўся Аляксандр Козак.

У бліжэйшы час дырэктар "Белай вежы" адправіцца ў Санкт-Пецярбург, каб адабраць для форуму адну з пастановак тэатра-фестывалю "Балтыйскі дом". Адначасова ідуць перагаворы з двума маскоўскімі тэатрамі, вядомым польскім рэжысёрам. Чакаецца, што ў фестывалі прыме ўдзел Рыжскі рускі тэатр імя Міхаіла Чэхава. "Праграма фестывалю павінна быць цікавай, пазнавальнай і, можа, не пазбаўленай забаўляльнага характару", - дапоўніў мастацкі кіраўнік.

За больш як дваццацігадовую гісторыю форуму ў ім прынялі ўдзел калектывы з 57 краін, было паказана больш за 550 спектакляў. Арганізатарамі XXII Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа" выступаюць Брэсцкія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Міністэрства культуры, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі