Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Mar 2014

Тэа выступіць на вялікай еўравізійнай промавечарынцы ў Амстэрдаме

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэа прыме ўдзел у "Канцэрце Еўрабачанне" ("Eurovision In Concert"), які пройдзе 5 красавіка ў сталіцы Нідэрландаў - Амстэрдаме. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла памочнік кіраўніка беларускай дэлегацыі на конкурсе Вольга Саламаха.

"Канцэрт Еўрабачанне" лічыцца самай маштабнай промападзеяй напярэдадні песеннага конкурсу. Шоу знаёміць фанатаў з нумарамі краін-удзельніц яшчэ да пачатку міжнароднага форуму. Грандыёзны канцэрт адкрывае афіцыйная частка, у час якой выканаўцы адказваюць на шматлікія пытанні журналістаў. Вечарынка пройдзе ўжо шосты раз. Цяпер фарміруецца спіс запрошаных артыстаў.

А на бягучым тыдні (15 сакавіка) ў Капенгагене адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дэлегацый "Еўрабачання". Беларусь прадставяць намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі кіраўнік дэлегацыі на конкурсе Марат Маркаў, памочнік кіраўніка дэлегацыі Вольга Саламаха і кіраўнік нацыянальнага адбору Вольга Шлягер.

"Сустрэча з'яўляецца абавязковым мерапрыемствам, на якім заяўляецца конкурсная песня. Пасля гэтага кампазіцыю нельга будзе памяняць або зрабіць у ёй якія-небудзь карэкціроўкі, - тлумачыць Вольга Саламаха. - Мы павінны будзем прадставіць фанаграму, пад якую будзе выступаць наш выканаўца, усю неабходную інфармацыю аб ім, уключаючы біяграфію, фатаграфіі, промаматэрыялы, а таксама згоду на выкарыстанне яго песні ў кампіляцыйным кампакт-дыску, які рыхтуецца з удзелам усіх артыстаў".

Парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання-2014" (як і ў мінулым годзе) зноў вызначаць прадзюсары шоу. Гэта рашэнне прынята кіраўніцтвам "Еўрабачання" для таго, каб зрабіць шоу больш эфектным.

Чакаецца, што на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый скажуць, калі стане вядомы канчатковы парадак выступлення ўдзельнікаў.

Прадстаўнік Беларусі на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2014" выступіць у другой частцы другога паўфіналу, які адбудзецца ў Капенгагене (Данія) 8 мая. Разам з Тэа ў гэты дзень на сцэну выйдуць выканаўцаў з Нарвегіі, Ізраіля, Грузіі, Аўстрыі, Літвы, Польшчы, Мальты, Македоніі, Фінляндыі, Ірландыі, Румыніі, Славеніі, Грэцыі і Швейцарыі. Усяго ў песенным форуме прымуць удзел 37 краін.

"Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене на сцэне B&W Hallerne на Refshaleoen пад лозунгам "Далучайцеся да нас" (Join Us). Фінал конкурсу адбудзецца 10 мая 2014 года, паўфіналы - 6 і 8 мая. Сталіца Даніі прымала ўжо "Еўрабачанне" ў 1964 і 2001 гадах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі