Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Jan 2015

"Студзеньскія музычныя вечары" адкрываюцца ў Брэсце

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVII Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" адкрываецца сёння ў Брэсце, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

У музычным форуме прымуць удзел больш як 300 выканаўцаў з 11 краін - Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Малдовы, Грузіі, Кітая, Вялікабрытаніі і Швецыі. За час фестывалю адбудуцца чатыры вячэрнія і тры дзённыя канцэрты. Асноўнымі канцэртнымі пляцоўкамі стануць сцэна акадэмічнага тэатра драмы, вялікая і малая залы музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы, а таксама касцёл, дзе адбудзецца канцэрт арганнай музыкі.

На вечары-адкрыцці выступіць кумір многіх пакаленняў аматараў эстраднай і класічнай музыкі, народны артыст Расіі барытон Сяргей Захараў. Зорка з Санкт-Пецярбурга выканае ў другім аддзяленні некалькі твораў, гэта будуць арыі з опер і аперэт, а таксама старадаўнія рускія рамансы.

У праграме "Студзеньскіх музычных вечароў" заяўлена опера. У другі фестывальны вечар Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр пакажа оперны спектакль у дзвюх дзеях "Міхаіл Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт". Прэм'ера оперы кампазітара Алега Залётнева адбылася год таму ў Маладзечне. Мастацкі кіраўнік праекта - заслужаны дзеяч культуры, галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. Агінскага Рыгор Сарока. Аўтарам лібрэта і рэжысёрам выступае Сяргей Макарэй.

Па традыцыі 11 студзеня адбудзецца Калядны баль. У адзін з вечароў будуць ушаноўваць даўняга сябра фестывалю вядомага піяніста, народнага артыста Беларусі, прафесара Ігара Алоўнікава. Галоўным у праграме вечара-закрыцця стане выступленне народнага артыста СССР, саліста Вялікага тэатра Расіі тэнара Уладзіслава П'яўко.

Завершыцца фестываль творчай праграмай 12 студзеня.

Арганізатары фестывалю класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" - Брэсцкія аблвыканкам і гарвыканкам, Міністэрства культуры, Беларускі саюз музычных дзеячаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі