Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2018

Сто твораў кітайскіх паэтаў ХХ стагоддзя ўключае зборнік "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы"

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборнік "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы" ўключае творы 100 кітайскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Аб гэтым паведаміў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, зборнік дае чытачам унікальную магчымасць убачыць Кітай, даведацца аб думках і перажываннях людзей, якія жывуць у сучасную эпоху. Гэта замалёўкі, што раскрываюць простыя бытавыя падрабязнасці, даюць магчымасць азнаёміцца з традыцыямі кітайскага народа. "Упэўнены, гэта кніга дазволіць беларускім сябрам зразумець менталітэт кітайскага народа, выкліча сімпатыю да літаратуры КНР, унясе свой уклад ва ўмацаванне дружбы паміж намі", - сказаў ён.

Зборнік створаны лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы паэтам-перакладчыкам Міколам Мятліцкім. У ім прадстаўлены творы перыяду станаўлення сучаснага Кітая, эканамічна трывалага і духоўна акрыленага, вядомага сваімі істотнымі дасягненнямі народам усяго свету. Сярод аўтараў анталогіі - Хуан Цзуньсянь, Су Маньшу, Лю Дабай, Чжу Цзыцін, Вэнь Ідо і інш.

Як сказаў Мікола Мятліцкі, яму хацелася паказаць беларускаму чытачу духоўнае багацце кітайскай літаратуры. Як аўтар і перакладчык ён разумеў, што вельмі важна тонка, не закрануўшы інтарэсы, перадаць усе фарбы твораў. "Спадзяюся, што кожны, хто прачытае гэту кнігу, зразумее Кітай глыбей", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі