Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2018

Старажытны абрад правядуць на Вялікдзень у Драгічынскім раёне

5 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна 8 красавіка правядуць старажытны абрад "Стрылка", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі народнай творчасці "Бездзежскі фартушок".

Гэты вясенні абрад унесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. У вёсцы Бездзеж ён штогод праводзіцца ў першы дзень праваслаўнага Вялікадня. Адразу пасля заканчэння службы ў царкве Святой Тройцы народ збіраецца на плошчы каля храма. "Стрылка" ўяўляе сабой ваджэнне карагода. Прычым па форме ён нагадвае не круг, а трохвугольнік. Першымі дзейства пачынаюць дзяўчынкі (іх называюць "зярняткамі"), якія невялікімі групкамі выстройваюцца на трох краях карагода. Затым да іх далучаюцца жанчыны розных узростаў. Узяўшыся за рукі, удзельніцы спяваюць старажытную песню "Ой, ляці, ляці, Стрылка". Працягваецца паказ каля дзесяці мінут.

"Стрылка" сімвалізуе заканчэнне Вялікага посту, прыход вясны і абуджэнне прыроды. Лічыцца, што пасля гэтага вяскоўцы могуць праводзіць гулянні, пачынаць палявыя работы. У Бездзежы беражліва захоўваюць абрад, аналагаў якому няма ў Беларусі. Паназіраць за ім збіраюцца не толькі мясцовыя жыхары. Прыязджаюць госці з суседніх вёсак і нават іншых рэгіёнаў.

"Цікавасць да абраду толькі расце. З кожным годам нас наведвае ўсё больш гасцей. У гэтым годзе чакаем каля 500 чалавек", - адзначылі ў музеі.

Для ўдзелу ў "Стрылцы" мясцовыя жыхаркі апранаюць вядомыя бездзежскія фартушкі. Даўней у кожнай жанчыны было да 12 арыгінальных фартухоў - на кожнае вялікае царкоўнае свята.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі