Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Jun 2015

Спецыяльныя дыпломы ўручаны намінантам ад Беларусі на прэмію СД у галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльныя дыпломы ўручаны намінантам ад Беларусі на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе прэтэндэнты, вылучаныя і беларускім, і расійскім бакамі, вельмі дастойныя. Экспертнаму савету трэба будзе зрабіць вельмі няпросты выбар. Паколькі ўсе прадстаўленыя работы - гэта ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей Беларусі і Расіі, братэрства і дружбы двух народаў", - сказала, віншуючы намінантаў ад Беларусі, першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга. Яна падкрэсліла, што стаць намінантам на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва вельмі ганарова.

У гэтым годзе Беларусь вылучыла чатыры прапановы на прэмію Саюзнай дзяржавы. У іх ліку помнік Свяцейшаму Патрыярху Аляксію II, устаноўлены каля Храма Усіх Святых у Мінску. Аўтар ідэі - архітэктар, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода ў Мінску протаіерэй Фёдар Поўны. Творчае ўвасабленне належыць скульптару, прафесару, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі, члену Беларускага саюза мастакоў, ганароваму члену Расійскай акадэміі мастацтваў Уладзіміру Слабодчыкаву і архітэктару, доктару культуралогіі, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі Ігару Марозаву.

Таксама вылучаны цыкл патрыятычных песень да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, што ўслаўляюць братэрства народаў Расіі і Беларусі, аўтарам якіх з'яўляецца Ігар Лучанок, старшыня Беларускага саюза кампазітараў, народны артыст СССР, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Значны асабісты ўклад славутага кампазітара ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі Саюзнай дзяржавы заслугоўвае высокай ацэнкі.

Прэтэндуюць на прэмію Саюзнай дзяржавы канцэртныя праграмы Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.І.Цітовіча. Знакаміты калектыў уносіць значны ўклад ва ўмацаванне і развіццё культурных сувязей Расіі і Беларусі, актыўна гастраліруючы. Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча - прафесар, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міхаіл Дрынеўскі.

Заслугоўвае вялікай увагі і песенны аўдыяальбом "Дзе каліна цвіла", створаны творчым калектывам у складзе мастацкага кіраўніка заслужанага калектыву Беларусі ансамбля "Сябры" народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, кампазітара, члена Беларускага саюза кампазітараў, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, уладальніка спецыяльнага дыплома Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы за творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі Алега Елісеенкава,паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, уладальніка літаратурнай прэміі "Залаты купідон" Саюза пісьменнікаў Беларусі Івана Юркіна.

"Экспертны савет прааналізуе вынікі грамадскага абмеркавання, якое прадоўжыцца да верасня, і вынесе сваё рашэнне. Важны сам факт не столькі таго ці іншага твора, колькі культурнай з'явы, што атрымала прызнанне на прасторы Саюзнай дзяржавы. Не трэба быць мастацтвазнаўцам, каб ацаніць уклад творчай асобы ў духоўнае жыццё двух народаў, дзвюх дзяржаў, каб ацаніць маштабы той культурнай з'явы, якой стаў твор мастацтва ў межах Саюзнай дзяржавы", - сказала Ірына Дрыга.

Як дадала саветнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Людміла Антонава, гэта прэмія - сімвал, знак. Яна ўвасабляе даўнія духоўныя сувязі двух народаў і з'яўляецца сведчаннем ўкладу ў дружбу, культурнае супрацоўніцтва, адзінства. Людміла Антонава адзначыла, што ўсе прэтэндэнты - вельмі дастойныя. У членаў экспертнага савета могуць быць свае асабістыя прыхільнасці, але галасаванне праходзіць па строгіх правілах, і заўсёды з ліку кандыдатаў выбіраюць самых лепшых па крытэрыях, прапісаных у палажэнні аб прэміі.

Уручэнне ўзнагарод па традыцыі праходзіць на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Сума грашовай прэміі фіксаваная і складзе 5 млн расійскіх рублёў.

Тры прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджваюцца адзін раз у два гады. Асноўны крытэрый адбору саіскальнікаў - значнасць укладу мастацкіх твораў ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе. Тады яе ўладальнікамі сталі расійскі акцёр Аляксей Пятрэнка, беларускі драматург Аляксей Дудараў і народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Пазней лаўрэатамі ўзнагароды прызнаваліся мастакі Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі і Валянцін Сідараў, акцёры Аляксандр Калягін, Расціслаў Янкоўскі і Уладзімір Гасцюхін, кампазітар Аляксандра Пахмутава, дырыжор Міхаіл Фінберг і іншыя вядомыя майстры культуры Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі