Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Nov 2016

Спецпрыз "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручаны Генадзю Аўсяннікаву

Спецпрыз "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручаны Генадзю Аўсяннікаву4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецпрыз Прэзідэнта "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручаны народнаму артысту СССР Генадзю Аўсяннікаву на цырымоніі адкрыцця XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароду кінамайстру ўручыла віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава. Яна павіншавала гасцей з адкрыццём міжнароднага кінафоруму і зачытала прывітанне Прэзідэнта Беларусі.

Любімы мноствам гледачоў артыст, прымаючы ўзнагароду, падзяліўся наказам свайго бацькі. Словы бацькі ісці ў свет, шукаць сябе, быць адданым сваёй справе, працавітым, любіць Бога і не забываць пра сваіх землякоў акцёр пранёс праз усё жыццё.

Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў нарадзіўся ў 1935 годзе ў Магілёве. Скончыўшы сем класаў, паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум, а праз год забраў дакументы і падаў у мараходнае вучылішча ў Рызе, аднак і там затрымаўся толькі на паўгода. Вярнуўся ў Бялынічы, дзе вырашыў давучыцца ў дзесяцігодцы. Школа ў райцэнтры славілася мастацкай самадзейнасцю і драматычным гуртком.

Спецпрыз "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручаны Генадзю АўсяннікавуУ Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1953 годзе паступіў без асаблівых цяжкасцей, нягледзячы на высокі конкурс. Яму пашчаслівілася трапіць на курс легендарнага педагога, народнага артыста БССР, прафесара Канстанціна Саннікава. У 1957 годзе шэсць выпускнікоў ВНУ, у ліку якіх і Генадзь Аўсяннікаў, былі прыняты ў Купалаўскі тэатр.

За гэтыя гады акцёр сыграў больш як 80 роляў беларускага, рускага, класічнага і замежнага рэпертуару. Шмат гадоў плённа супрацоўнічае з беларускім радыё і тэлебачаннем, стварыў шэраг яркіх вобразаў у кіно ("Доўгія вёрсты вайны", "Полымя", "Апошняе лета дзяцінства" і іншыя). Народны артыст Беларускай ССР (1974), Народны артыст СССР (1991), уладальнік многіх узнагарод, у тым ліку прыза "Хрустальная Паўлінка" (Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі, 2006) і прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" (2008).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі