Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2017

Следчы камітэт і ЮНІСЕФ зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных праектаў у сферы абароны дзяцей

У час сустрэчы. Фота з сайта Следчага камітэта7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт Беларусі і ЮНІСЕФ зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных праектаў у сферы абароны дзяцей. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча і прадстаўнікоў ЮНІСЕФ, інфармуе сайт Следчага камітэта.

Іван Наскевіч абмеркаваў з намеснікам прадстаўніка ЮНІСЕФ у Беларусі Габрыэлай Акімавай і кансультантам ЮНІСЕФ Ганнай Пінаевай перспектывы супрацоўніцтва па абароне дзяцей. Бакі выказалі зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў.

Адзначаючы важнасць сустрэчы, Іван Наскевіч падкрэсліў: "Абарона дзяцей ад проціпраўных пасяганняў разглядаецца Следчым камітэтам як прыярытэтная задача. У гэтым плане асноўны акцэнт зроблены на следчай прафілактыцы. Хвалююць пытанні ўздзеяння на дзяцей дэструктыўных супольнасцей у сетцы Інтэрнэт, распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў. Дзеці становяцца ахвярамі не толькі насілля ў сем'ях, але і зведваюць насілле ў кіберпрасторы. Для вырашэння гэтых праблем мы прымаем шэраг мер у ходзе дасудовага вядзення па справе, прыцягваем іншыя дзяржаўныя органы з мэтай устаранення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню злачынстваў, актыўна ўзаемадзейнічаем з грамадскімі арганізацыямі. Таму будзем рады канструктыўнаму супрацоўніцтву з ЮНІСЕФ".

Паводле слоў Габрыэлы Акімавай, аналіз, праведзены ЮНІСЕФ разам з урадам Беларусі, выявіў галіны, якія патрабуюць неадкладных інвестыцый і сумеснай работы. Праграма ЮНІСЕФ у Беларусі на 2016-2020 гады адлюстроўвае нацыянальныя інтарэсы. Сярод іх забеспячэнне бяспечнага асяроддзя для дзіцяці. Актуальнымі застаюцца пытанні прадухілення псіхалагічнага і фізічнага насілля ў адносінах да дзяцей у сям'і, пашырэнне здаровага ладу жыцця і зніжэнне дзіцячай смяротнасці ад знешніх прычын. А таксама прафілактыка і ранняе выяўленне сямейнай нядобранадзейнасці і забеспячэнне інтарэсаў дзіцяці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі