Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Лют 2015

Сетка платных дарог у Беларусі павялічыцца да 2020 года амаль на 70 працэнтаў

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сетка платных дарог у Беларусі павялічыцца да 2020 года да 2 тыс. км. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Яўген Ракала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У тым ліку ў 2015 годзе сетка платных дарог, аб'яднаных сістэмай BelToll, будзе павялічана больш як на 300 км. Прадугледжваецца, што электронная сістэма пачне дзейнічаць на ўведзеным пасля рэканструкцыі ўчастку трасы М5 Жлобін - Гомель, участках з чатырохпалосным рухам трасы Р23 Мінск - Мікашэвічы, дарогі Р21 Віцебск - граніца Расіі. Цяпер працягласць платных аўтамагістралей у Беларусі складае 1189 км.

За 2015-2019 гады ў Беларусі плануецца рэканструяваць і ўзвесці каля 1158 км рэспубліканскіх аўтадарог і больш як 2210 пагонных метраў мастоў і пуцеправодаў. Да 2020 года намечана правесці капітальны рамонт 1,6 тыс. км і бягучы рамонт 7,2 тыс. км рэспубліканскіх дарог.

Як удакладніў Яўген Ракала, у 2015 годзе прадугледжана рэканструяваць і пабудаваць 90 км дарог, бягучы рамонт правесці на 783 км дарог і 1683 пагонных метрах мастоў, капітальны рамонт - на 39 км дарог і 1473 пагонных метрах мастоў. У 2015 годзе прадоўжацца работы па рэканструкцыі ўчастка Бабруйск - Жлобін аўтадарогі М5 Мінск - Гомель з давядзеннем яго да параметраў першай катэгорыі. Чакаецца, што ўся аўтадарога стане адпавядаць параметрам першай катэгорыі ў 2016 годзе.

У бягучым годзе пачнецца рэканструкцыя дарогі Мінск - Гродна. Дасягнута дамоўленасць з Сусветным банкам аб выдзяленні крэдыту для правядзення гэтых работ у памеры $250 млн. Таксама сярод планаў на 2015 год - распрацоўка Генеральнай схемы развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах да 2020 года.

Такім чынам, да 2020 года працягласць рэспубліканскіх аўтамабільных дарог у добрым стане павялічыцца ў параўнанні з 2014 годам на 4972 км і складзе амаль 60 працэнтаў ад іх агульнай працягласці. Працягласць дарог з нездавальняючым станам па роўнасці пакрыцця знізіцца на 2657 км і складзе 11 працэнтаў.

На 520 км дарог прадугледжана павысіць скорасны рэжым руху.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі