Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Крс 2014

Сарыентавацца на спортарэнах Мінска гасцям ЧС па хакеі дапамогуць панарамныя здымкі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Панарамныя здымкі дапамогуць гасцям чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску больш хутка сарыентавацца ў горадзе, у тым ліку знайсці галоўныя спартыўныя арэны. Аб гэтым расказаў журналістам кіраўнік групы геаінфармацыйнага кантэнту расійскай кампаніі "Яндэкс" Мікалай Калашнікаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Яндэкс" рэалізуе ў Мінску пілотны праект інтэр'ерных панарамных здымак. У тым ліку будуць зроблены панарамы галоўных спартыўных арэн чэмпіянату свету - "Чыжоўка-Арэны" і "Мінск-Арэны". Ужо да майскіх свят здымкі з'явяцца ў Інтэрнэце, таму ўсе, хто прыедзе ў горад, змогуць сарыентавацца, дзе знаходзяцца гэтыя спартыўныя аб'екты, як яны выглядаюць знутры, дзе размешчаны іх месцы і як зручней прыпаркавацца.

У планах кампаніі ў цэлым абнавіць панарамы беларускай сталіцы. "Горад моцна змяняецца, з'яўляюцца новыя дамы. Некаторыя раёны сёння зусім не пазнаць. Таму мы спадзяёмся, што ў гэтым сезоне ў нас атрымаецца істотна абнавіць здымкі Мінска", - сказаў Мікалай Калашнікаў.

Упершыню Мінск быў зняты для панарам у 2010 годзе. Паколькі працэс апрацоўкі фатаграфій даволі працаёмкі, першыя здымкі апублікавалі толькі ў 2011-м. Цяпер "Яндэкс" мае намер зняць не менш за 1 тыс. км мінскіх вуліц. Гэта прыкладна 30 тыс. панарам, каля 300 з якіх будуць зняты ў Чыжоўцы.

Панарамы вуліц - сэрвіс, які дае магчымасць ажыццяўляць віртуальныя прагулкі па горадзе. Для таго каб горад выглядаў, як сапраўдны, робяцца тысячы фатаграфій. Для кожнага населенага пункта складаецца свой план здымак. Напрыклад, у вялікіх гарадах у абавязковую праграму ўваходзіць цэнтр, усе галоўныя вуліцы, цікавыя мясціны на ўскраінах і папулярныя прыгарады. Здымкі для панарам робяцца праз кожныя 20-50 м. Пры здымках гістарычнага цэнтра горада - праз 20-30 м. Фатаграфіі збіраюцца ў панарамы з кругавым аглядам. Гэта дае магчымасць разглядаць вуліцы так, як быццам вы гуляеце па горадзе.

Цяпер на панарамах "Яндэкса" можна ажыццявіць "прагулкі" па вуліцах Мінска, Віцебска, Гродна, Гомеля, Магілёва, Брэста, а таксама 300 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана і Турцыі. Некаторыя выдатныя мясціны можна разгледзець не толькі звонку, але і знутры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі