Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2014

Салісты балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі выйгралі міжнародны конкурс у Стамбуле

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салісты балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь перамаглі ў IV Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Стамбуле (Турцыя). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе тэатра.

Уладальнікамі Гран-пры сталі вядучыя майстры сцэны Людміла Хітрова і Канстанцін Геронік. Дарэчы, у чэрвені танцоры былі ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод - медалёў Францыска Скарыны.

Першую прэмію конкурсу заваяваў саліст балета Такатошы Мачыяма. Выпускніца Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, удзельніца танцавальнага "Еўрабачання-2013" Яна Штангей заваявала другую прэмію.

Майстэрства канкурсантаў ацэньвалі мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага балета Берліна Уладзімір Малахаў, старшыня журы Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Сеуле Хэ Кен Парк, прыма-балерына трупы Рымскай оперы Леціцыя Джуліані, мастацкі кіраўнік Міжнароднага балетнага конкурсу OTR у Вене Эвелін Тэры і інш. Работу журы ўзначаліў выдатны танцоўшчык - мастацкі кіраўнік балетнай трупы Афінскай оперы Ірэк Мухамедаў.

Спаборніцтвы праходзяць кожныя два гады і з'яўляюцца прэстыжнай падзеяй сусветнага балета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі