Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Май 2014

Руслан Салей будзе ўведзены ў Залу славы ІІХФ у дзень закрыцця ЧС-2014 па хакеі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экс-капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Руслан Салей, які трагічна загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем разам з мясцовай камандай "Лакаматыў" 7 верасня 2011 года, будзе ўведзены ў Залу славы Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) у апошні дзень чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску 25 мая. Аб гэтым журналістам сёння паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Руслан Салей стане першым прадстаўніком Беларусі, які будзе ўведзены ў Залу славы ІІХФ. "Распрацоўка сцэнарыя цырымоніі ўвядзення ў Залу хакейнай славы - прэрагатыва ІІХФ. Яны прадставілі ўжо фрагментарны план, і ён даволі просты. Абавязковы асабісты ўдзел у цырымоніі хакеістаў, якія ўводзяцца ў Залу славы. Выключэнне зроблена для Руслана Салея, паколькі ён уводзіцца пасмяротна. У такіх выпадках запрашаюць сваякоў або прадстаўнікоў сям'і. Павінна была прыняць удзел у цырымоніі жонка Руслана. Рыхтаваліся дакументы па яе ўездзе, цікавіліся яе планамі. Але ў яе трое малалетніх дзяцей, таму пакуль невядома, наколькі будзе магчымым яе прыезд у ЗША. Хутчэй за ўсё, будуць прысутнічаць блізкія сваякі Руслана", - падзяліўся інфармацыяй Яўген Ворсін.

У час цырымоніі ўвядзення ў Залу славы ІІХФ гаворыцца аб заслугах хакеістаў. Мерапрыемства праходзіць у прысутнасці прадстаўнікоў тэлевізійных кампаній, карэспандэнтаў СМІ і акрэдытаваных на чэмпіянаце свету асоб. Паводле слоў Яўгена Ворсіна, ніякіх квот і абмежаванняў не ўстанаўліваецца, і ўсе жадаючыя пабываць на цырымоніі атрымаюць такую магчымасць. Месцам правядзення ўрачыстага мерапрыемства вызначана кангрэс-зала мінскай гасцініцы "Вікторыя-Алімп".

Руслан Салей правёў за сваю кар'еру ў мацнейшай хакейнай лізе свету НХЛ 917 матчаў, у якіх набраў 204 (45+159) ачкі. За зборную Беларусі ён выступаў з 1993 па 2010 год.

Акрамя Руслана Салея, у Залу славы ІІХФ у час ЧС-2014 у Мінску будуць уключаны расіяне Вячаслаў Быкаў і Андрэй Хамутоў, швед Ніклас Лідстрэм і канадцы Сціў Айзерман і Мюрэй Кастэла. Пасля чарговай цырымоніі ў Зале славы будуць значыцца прозвішчы 195 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі