Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Лют 2015

Рэстаўрацыйныя работы вяліся на 19 аб'ектах праграмы "Замкі Беларусі" ў 2014 годзе

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 19 аб'ектах праграмы "Замкі Беларусі" вяліся рэстаўрацыйныя работы ў 2014 годзе. Аб гэтым сёння на калегіі Міністэрства культуры па выніках работы ў 2014 годзе паведаміў кіраўнік ведамства Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" работы вяліся на 16 аб'ектах.

Барыс Святлоў таксама сказаў, што ў мінулым годзе завершана падрыхтоўка і прадстаўлены справаздачы ў органы ЮНЕСКА па пытаннях аховы матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны. Праведзена работа па аптымізацыі пераліку аб'ектаў краіны ў папярэднім спісе і складзены план работы па падрыхтоўцы дасье для іх уключэння ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пачата падрыхтоўка матэрыялаў для ўключэння Мсціслава і Пастаў у міжнародны праект па развіцці культурных стратэгій гістарычных гарадоў Савета Еўропы.

Па стане на 1 студзеня гэтага года ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь уключана 5 тыс. 527 аб'ектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі