Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Jun 2014

Рэспубліканская выстаўка-кірмаш "Беларускi сувенiр" пройдзе ў Мінску 4-5 ліпеня

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская выстаўка-кірмаш вырабаў народных рамёстваў, нацыянальнай сувенірнай прадукцыі і страў беларускай кухні "Беларускi сувенiр" пройдзе ў Мінску 4-5 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Выстаўка-кірмаш разгорнецца каля Палаца спорту. На плошчы больш як 13 тыс.кв.м майстры з усёй Беларусі прадставяць вырабы традыцыйных мастацкіх рамёстваў: разьбу, ганчарная і кавальская справа, ткацтва, вышыўка, бісерапляценне, размалёўка, пляценне з прыродных матэрыялаў і іншае. Майстры прывязуць з сабой калекцыі ўласных творчых работ, якім будуць аформены выстаўкі і своеасаблівыя мастацка-этнаграфічныя падвор'і. Тут жа размесцяцца летнія кафэ, дзе кожны зможа пакаштаваць стравы беларускай кухні.

Масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачнуцца ў Мінку з 1 ліпеня. Усяго ў перадсвяточныя і святочныя дні ў сталіцы пройдзе больш за 80 гарадскіх і раённых мерапрыемстваў.

Асноўная святочная пляцоўка горада - тэрыторыя каля Палаца спорту - 2 і 5 ліпеня будзе працаваць у рэжыме выхаднога дня (да 22.00), а 3 і 4 ліпеня канцэртная праграма тут пачнецца ў 12.00 і прадоўжыцца да 2.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі