Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліс 2014

Расійскія турысты ў 80-90 працэнтах выпадкаў едуць у Беларусь для аздараўлення

12 лістапада, Масква /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Расійскія турысты ў 80-90 працэнтах выпадкаў едуць у Беларусь для лячэння і аздараўлення. Аб гэтым сёння на экспертна-медыйным форуме "Пазнаючы Саюзную дзяржаву: ад Брэста да Уладзівастока" паведаміла прэс-сакратар Расійскага саюза турыстычнай індустрыі Ірына Цюрына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Турысты разглядаюць Беларусь у першую чаргу як лячэбна-аздараўленчы напрамак. 80-90 працэнтаў турпатоку - гэта санаторыі", - канстатавала Ірына Цюрына.

Аб якасці медпаслуг, адносінах медперсаналу да кліентаў у беларускіх санаторыях расійскія турысты адзываюцца добра. "Людзі вельмі задаволены. Савецкая медыцынская школа ў беларускіх санаторыях захавалася. Гэта цэніцца", - сказала прэс-сакратар Расійскага саюза турыстычнай індустрыі. У той жа час сэрвіс у беларускіх здраўніцах, на думку расіян, крыху ўстарэў.

Звычайна расійскія турысты едуць у Беларусь на 10-12 дзён. Купляючы пуцёўкі зімой, стараюцца захапіць навагоднія святы. На экскурсіі ў Беларусь едуць 10-20 працэнтаў расійскіх турыстаў. Часцей за ўсё аддаюць перавагу наведванню Мінска і якой-небудзь з абласцей. Самы папулярны курорт у расіян - "Сілічы".

Ірына Цюрына адзначыла, што зімовы навагодні адпачынак у Беларусі падаражэў на 10 працэнтаў, але цэны тым не менш застаюцца канкурэнтнымі ў параўнанні з еўрапейскімі.

Экспертна-медыйны форум праходзіць у Маскве. Удзельнікі абмяркоўваюць шляхі павышэння турыстычнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы, перспектывы адзінай інфармацыйнай і гуманітарнай прасторы дзвюх краін. Арганізатарамі форуму выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і міжнароднае інфармагенцтва "Расія сёння".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі