Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Крс 2013

Прэзентацыя мінскага ЧС-2014 па хакею пройдзе на кангрэсе Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы ў Сочы

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у рабоце 76-га кангрэса Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы (AIPS), які праходзіць у Сочы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У ходзе кангрэса AIPS адбудзецца прэзентацыя Беларусі як краіны-гаспадыні чэмпіянату свету па хакею 2014 года. Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін, які таксама прыбыў у Сочы, лічыць, што такі міжнародны форум - выдатная пляцоўка для прыцягнення дадатковай увагі спартыўных журналістаў, а значыць і шырокай грамадскасці да мінскага ЧС-2014.

Па традыцыі AIPS праводзіць свой кангрэс у краіне-гаспадыні будучых Алімпійскіх гульняў. Для ўдзелу ў кангрэсе ў Сочы прыехалі 340 спартыўных журналістаў са 108 краін свету. У час работы кангрэса будзе выбраны новы выканкам арганізацыі. Журналістам таксама раскажуць аб асаблівасцях работы на маючай адбыцца Алімпіядзе і пакажуць алімпійскія аб'екты Прыбярэжнага і Горнага кластараў.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця кангрэса прынялі ўдзел прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы Джані Мерло, міністр спорту Расійскай Федэрацыі Віталь Мутко, мэр горада Сочы Анатоль Пахомаў.

"Мы з вамі проста калегі, не можа быць вялікага спорту без асвятлення прэсай. Не можа быць спартыўнай прэсы, калі не будзе буйных спартыўных падзей, сусветных рэкордаў, праблем, якія вы абмяркоўваеце на старонках сваіх выданняў, газет, у тэлевізійных праграмах. Без прэсы, без аб'ектыўнага асвятлення ўсіх падзей, без паказу сусветных лідараў спорту, без расказу аб праблемах, якія пакуль існуюць у спорце, нам не абысціся", - сказаў гасцям кангрэса ў час прывітальнай прамовы Віталь Мутко.

Кіраўнік спартыўнага ведамства Расіі расказаў аб тым, як у далейшым будуць выкарыстоўвацца спартыўныя аб'екты сочынскай Алімпіяды. Да прыкладу, на базе аднаго з комплексаў алімпійскай вёскі плануецца стварыць адукацыйна-спартыўны дзіцячы цэнтр тыпу "Арляня" і "Артэка", але спартыўнай накіраванасці.

Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы (AIPS) была створана ў 1924 годзе ў Парыжы. Членамі асацыяцыі з'яўляюцца нацыянальныя аб'яднанні спартыўных журналістаў 130 дзяржаў свету, у тым ліку і Беларусі.

Старшынёй Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы з'яўляецца прэс-сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Настасся Марыніна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі