Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Jan 2015

Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні наведае матчы футбольнага турніру "Кубак развіцця-2015" у Мінску

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Мішэль Плаціні наведае Мінск з кароткатэрміновым візітам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Плануецца, што дэлегацыя УЕФА на чале з Мішэлем Плаціні прыбудзе ў беларускую сталіцу раніцай 19 студзеня, а затым будзе прысутнічаць у мінскім футбольным манежы на матчах традыцыйнага юнацкага турніру "Кубак развіцця-2015".

Турнір, які будзе праводзіцца ўжо 11-ы раз, адкрыецца на дзень раней, 18 студзеня. На гэты раз у ім прымуць удзел юнацкія зборныя (U-17) з 12 краін, якія на папярэднім этапе раздзелены на 3 групы;

А - Беларусь, Чэхія, Кітай, Малдова;

В - Расія, Фінляндыя, Японія, Літва;

C - Украіна, Грузія, Іран, Латвія.

На першым этапе пройдуць аднакругавыя спаборніцтвы ўнутры квартэтаў, пасля чаго іх пераможцы прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды, а астатнія ўдзельнікі згуляюць у суцяшальным турніры за наступныя падагульняючыя месцы. Пераможца і прызёры "Кубка развіцця-2015" стануць вядомы 25 студзеня.

З мінулага юбілейнага, 10-га па ліку, турніру генеральным партнёрам спаборніцтваў юных футбалістаў стала ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь". За ўсе гады правядзення зімовага турніру пад купалам мінскага футбольнага манежа пераможцамі тройчы станавілася расійская каманда (2008, 2010, 2014), па два разы першымі былі зборныя Беларусі (2006, 2007), Бельгіі (2011, 2013) і Украіны (2009, 2012), а ў 2005 годзе трыумфатарамі сталі футбалісты Сербіі і Чарнагорыі.

Разам з Банкам развіцця арганізатарам турніру з'яўляецца Мінскі гарвыканкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі