Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Сак 2015

Прэмія Алфёраўскага фонду і НАН Беларусі з 2015 года будзе ўручацца па трох намінацыях

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэмія Алфёраўскага фонду і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 2015 года будзе ўручацца па трох намінацыях. Аб гэтым сёння карэспандэнту БЕЛТА ў час прамой лініі з насельніцтвам паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

"У мінулым годзе мы ўпершыню ўручылі прэмію конкурсу для маладых вучоных, якую заснавалі сумесна з Алфёраўскім фондам. У гэтым годзе будзем выбіраць пераможцаў па трох намінацыях", - растлумачыў ён.

Першую прэмію Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) і НАН Беларусі атрымаў Аляксей Труханаў у намінацыі "Нана- і мікраструктуры: тэхналогіі атрымання, дыягностыка і новыя прымяненні". У гэтым годзе пераможцы будуць выбірацца і па такіх напрамках, як хімія і сацыяльна-гуманітарныя навукі.

Уладзімір Гусакоў таксама адзначыў, што ў акадэміі ўжо аб'явілі конкурс на саісканне ў 2015 годзе прэміі імя акадэміка В.Ф.Купрэвіча. "Яна праходзіць раз у два гады, 14 прэмій па 60 базавых велічынь будзе ўручана менавіта маладым вучоным", - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб'явіў аб правядзенні шэрага конкурсаў на атрыманне грантаў. 50 грантаў па Br90 млн будуць прызначаны для беларускіх маладых вучоных і яшчэ 50 грантаў па Br120 млн выдзеляць на правядзенне сумесных праектаў маладых вучоных Беларусі і Расіі.

Прэмія Алфёраўскага фонду і НАН Беларусі за навуковыя працы і вынаходствы, якія маюць важнае значэнне для фундаментальнай і прыкладной навукі, заснавана 5 чэрвеня 2014 года ў мэтах заахвочвання маладых (да 35 гадоў) беларускіх вучоных. Гэта ініцыятыва належыць нобелеўскаму лаўрэату, віцэ-прэзідэнту Расійскай акадэміі навук, замежнаму члену НАН Беларусі, акадэміку РАН Жарэсу Алфёраву. Прэмія будзе ўручацца штогод ад імя заснавальнікаў напярэдадні дня стварэння Нацыянальнай акадэміі навук па выніках конкурсу. Пераможца атрымлівае суму ў беларускіх рублях, эквівалентную $2,5 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі