Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Врс 2015

Прэм'ера беларускага фільма "Мы, браты..." адбудзецца ў Мінску 24 верасня

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера беларускага поўнаметражнага мастацкага фільма "Мы, браты..." адбудзецца ў Мінску 24 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Экраннае жыццё стужкі "Мы, браты..." пачалося 13 верасня з кінафестывалю ў Анапе. Беларускі фільм адкрыў праграму XXIV Адкрытага фестывалю кіно краін СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі "Кінашок", дзе вялікая дэлегацыя стваральнікаў прадстаўляла карціну. Цяпер работу кінакампаніі Nonstop MEDIA змогуць убачыць беларускія гледачы. Першы паказ праекта адбудзецца ў сталічным кінатэатры "Масква".

У замежны пракат беларускі фільм "Мы, браты..." выйдзе пад назвай "The Code of Cain" ("Код Каіна"). У ім выконвалі ролі Руслан Чарнецкі, Наташа Алам, Яўген Шмарлоўскі, Алеся Грыбок, Алег Вэбер, Уладзімір Гасцюхін, Аляксей Серабракоў, Ігар Савачкін, Эрык Робертс, Салі Кёркленд, Кобі Азарлі, Энтані Чарльз Дэ Лонгіс, Монтэ Рэкс Перлін і іншыя.

"Мы, браты..." - вострасюжэтная драма, да стварэння якой былі працягнуты спецыялісты з ЗША, Германіі, Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Аўстраліі, Катара, Латвіі і Ізраіля. Карціна расказвае пра гісторыю двух братоў, кожнаму з якіх трэба зрабіць складаны маральны выбар. Беларуская кінакампанія Nonstop MEDIA стала першай, якой удалося ажыццявіць маштабныя здымкі на тэрыторыі самага вялікага ў свеце кінавытворцы Universal Studios Hollywood.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі