Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Sep 2015

Праграму XIV Фестывалю мастацтваў імя кампазітара Мікалая Чуркіна складуць вядомыя творы, а таксама тыя, што не гучалі раней

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграму XIV Фестывалю мастацтваў імя народнага артыста Беларусі Мікалая Чуркіна ў Мсціславе складуць як вядомыя творы кампазітара, так і тыя што не гучалі раней. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў ідэйны натхніцель фестывалю народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг.

Свята музыкі пройдзе ў Мсціславе 3 кастрычніка. У праграме фестывалю (які стаў ужо традыцыйным) - творы як Мікалая Чуркіна, так і яго сяброў, калег. Многія музычныя творы прагучаць упершыню ў выкананні ансамбля кларнетыстаў, ансамбля трубачоў, ансамбля флейтыстаў, вакальнага ансамбля і струннага аркестра.

За сваё доўгае жыццё Мікалай Чуркін стварыў дзясяткі музычных твораў, сярод якіх дзве оперы, тры сімфаньеты, дзве музычныя камедыі, амаль 20 сюіт, больш за 100 рамансаў. Мікалай Чуркін сабраў каля 3 тыс. беларускіх народных песень і інструментальных мелодый. Ён запісваў найбольш цікавыя ў навуковых і мастацкіх адносінах узоры твораў і, па сутнасці, з'яўляецца заснавальнікам сур'ёзнага вывучэння беларускай народнай музыкі.

Святочная праграма фестывалю імя Мікалая Чуркіна прысвечана людзям Мсціслава, сказаў Міхаіл Фінберг. Маэстра з'яўляецца ганаровым грамадзянінам горада Мсціслаў, што для народнага артыста прыемна, паколькі гэта высокая ацэнка вялікай працы калектыву па арганізацыі музычнага свята на працягу некалькіх гадоў.

4 кастрычніка Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга выступіць на сцэне міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер - 2015" у Магілёве. У канцэрце закрыцця фестывалю прымуць удзел самыя яркія выканаўцы, зоркі беларускай эстрады. Будуць гучаць як вядомыя, любімыя хіты, так і новыя кампазіцыі. Прычым, паводле слоў Міхаіла Фінберга, на канцэрце адбудзецца песенны пераварот, паколькі ўсе кампазіцыі будуць гучаць у іншых, сучасных аранжыроўках. Яны будуць з новымі рытмамі, іх інакш успрыме моладзь, адзначыў маэстра, падкрэсліўшы, што калектыў аркестра выступае на фестывалі "Залаты шлягер" з моманту яго стварэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі