Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Feb 2013

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі аб'явіла фотаконкурс да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніцтва ААН у Беларусі аб'явіла фотаконкурс "Беларуская мова - адлюстраванне нашых думак і пачуццяў". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА арганізатары конкурсу, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы.

На конкурс прымаюцца работы прафесійных фатографаў і аматараў фатаграфіі. Работы павінны адлюстроўваць тэму беларускай мовы як інструмента захавання і развіцця культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах у кантэксце моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя.

Конкурс праводзіцца з 21 лютага па 6 сакавіка ў два этапы.

Першы этап - 21 лютага - 1 сакавіка: фота дасылаюцца на электронную пошту mova@undp.by. 1 сакавіка работы размяшчаюцца на старонцы прадстаўніцтва ААН у "Фэйсбуку" па адрасе http://www.facebook.com/Belarus, папка "Дзень роднай мовы".

Другі этап - 1-6 сакавіка: праводзіцца адкрытае інтэрнэт-галасаванне і адбор лепшых работ. Пяць лепшых фотаздымкаў вызначаюцца па колькасці тых, хто за іх прагаласаваў.

Аўтары маюць права прадставіць на конкурс не больш як пяць работ. Кожны фотаздымак павінен мець назву або кароткае апісанне.

Пераможцы фотаконкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

Міжнародны дзень роднай мовы - 21 лютага. Ён абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе, адзначаецца кожны год з лютага 2000 года з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі