Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Стд 2016

Прадстаўнікі Вялікага тэатра Беларусі адзначаны дзяржузнагародамі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, паведамляецца на афіцыйным сайце ўстановы культуры.

Указам Прэзідэнта ад 28 студзеня нумар 32 за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці нацыянальнай культуры звання "Народны артыст Беларусі" ўдастоена вядучая салістка оперы заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Ніна Шарубіна. Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны вядучы саліст оперы народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, медалём Францыска Скарыны - галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ.

Мастак-дэкаратар Дзям'ян Тоўсцік узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі