Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Чэр 2015

Прадстаўнікі беларускай дыяспары і французы выканалі на фоне Эйфелевай вежы гімн Беларусі

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Францыі арганізавала акцыю "Спяём гімн Беларусі разам", паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі на адной з цэнтральных плошчаў Парыжа на фоне Эйфелевай вежы больш як 100 прадстаўнікоў беларускай дыяспары, французаў - сяброў Беларусі, супрацоўнікаў беларускага пасольства сумесна выканалі нацыянальны гімн. Гімн быў выкананы ў суправаджэнні Гродзенскай капэлы.

Акцыя "Спяём гімн разам" праводзіцца ў рамках Беларускага тыдня ў Парыжы - шэрага мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці, якія ставяць за мэту азнаёміць прадстаўнікоў французскіх улад, дыпламатычны корпус і шырокую грамадскасць з беларускай гісторыяй і культурай. Тыдзень праходзіць з удзелам беларускай дыяспары і будзе садзейнічаць умацаванню сувязей з суайчыннікамі, якія пражываюць у Францыі, перакананы ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі