Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2017

Прадстаўнікі ацэначнага камітэта ІІХФ наведалі з інспекцыйным візітам "Мінск-Арэну"

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі ацэначнага камітэта Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Ігар Немечак і Петэр Форсберг наведалі 15 лютага сталіцу Беларусі і азнаёміліся з шэрагам аб'ектаў, якія могуць быць задзейнічаны ў выпадку, калі сумесная заяўка Беларусі і Латвіі атрымае права правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі ІІХФ не ўпершыню прыехалі ў Мінск і знаёмы з галоўным крытым спарткомплексам краіны. Тым не менш, яны дакладна агледзелі ўсе аб'екты, якія ўваходзяць у комплекс, і далі высокую ацэнку гатоўнасці "Мінск-Арэны". "Апошні раз быў у Мінску ў верасні 2016 года, калі праходзіла алімпійская кваліфікацыя да зімовых Гульняў 2018 года. Калі перад сусветным форумам - 2014 у Беларусі гаварылі, што магчымы праблемы ў нейкіх напрамках, то цяпер гэтага сказаць ужо нельга. Вядома, у параўнанні з 2014-м да 2021 года арэна будзе ўжо не такая новая. Думаю, у любым выпадку, акрамя нейкіх невялікіх дапрацовак, калі яны спатрэбяцца, спарткомплекс не запатрабуе пераўтварэнняў. Перавага "Мінск-Арэны" перад іншымі пляцоўкамі - тут ёсць усё для хакеістаў: дастатковая колькасць раздзявалак, сушылак. Адзначу, што пасля 2014 года ў іншых месцах, дзе праходзіў сусветны форум, не на ўсіх комплексах удавалася размясціць каманды з адной групы пад адным дахам. Таму магчымасць камфортна размясціцца ўсім удзельнікам турніру - вялікі плюс "Мінск-Арэны", - адзначыў Ігар Немечак.

Таксама прадстаўнікі ІІХФ вывучылі атэлі, якія былі пабудаваны ў Мінску пасля 2014 года.

Члены ацэначнага камітэта ІІХФ 16 лютага наведаюць Рыгу, пасля чаго адправяцца ў Фінляндыю, якая таксама прэтэндуе на правядзенне чэмпіянату свету 2021 года.

Як паведамлялася, Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, аб чым заявілі ў студзені бягучага года. Адным з асноўных спарткомплексаў стане "Мінск-Арэна", на якой праводзіўся ўжо фінал сусветнага форуму ў 2014 годзе. Канчатковае рашэнне аб месцы правядзення чэмпіянату будзе прынята 19 мая 2017 года ў Кёльне на кангрэсе ІІХФ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі