Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Чэр 2013

Праблемы і перспектывы партнёрства Беларусі і ЕС абмяркуюць 13-14 чэрвеня ў Мінску

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, прадстаўніцтва ЕС у Беларусі правядзе 13-14 чэрвеня міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Рэспубліка Беларусь - Еўрапейскі саюз: праблемы і перспектывы партнёрства". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Канферэнцыя арганізуецца ў фармаце экспертнага мерапрыемства з удзелам спецыялістаў, якія прадстаўляюць навуковыя цэнтры Беларусі, Расіі, Украіны і краін ЕС. У час мерапрыемства будуць разгледжаны актуальныя пытанні грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных і навукова-культурных узаемадзеянняў на еўрапейскім кантыненце ва ўмовах развіцця ўзаемаадносін Еўрасаюза з Беларуссю і іншымі ўсходнімі партнёрамі, абмеркавання і рэалізацыі еўрапейскіх і еўразійскіх інтэграцыйных праграм. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена сацыяльным, гуманітарным і культурным вымярэнням еўрапейскага супрацоўніцтва ў кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей.

У праграму канферэнцыі ўнесены даклады і прывітальныя словы ад імя МЗС, НАН, прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, замежных дыпламатычных місій.

У час канферэнцыі будзе прэзентавана манаграфія "Рэспубліка Беларусь - Еўрапейскі саюз: праблемы і перспектывы партнёрства". У напісанні гэтай калектыўнай навуковай работы прынялі ўдзел вядучыя беларускія вучоныя і эксперты ў галіне міжнародных адносін і міжнароднага права, сацыяльна-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва, філасофіі і міжкультурнага ўзаемадзеяння і інтэграцыі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі