Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Ліс 2015

Посуд са знакам Рурыкавічаў можна ўбачыць на выстаўцы "Новае ў археалогіі Гомельшчыны"

25 лістапада, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. На выстаўцы "Новае ў археалогіі Гомельшчыны", якая адкрываецца сёння ў Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў, будуць прадстаўлены добра захаваны гліняны гаршчок, на дне якога выразна відаць знак Рурыкавічаў, і шкляны бранзалет XII стагоддзя. Аб гэтым БЕЛТА расказала дырэктар палацавага музея Аксана Торапава.

Выстаўка, якая размешчана ў зале пастаянна дзеючай археалагічнай экспазіцыі "Старажытная гісторыя Гомельшчыны", дасць магчымасць наведвальнікам палаца азнаёміцца з новымі знаходкамі, знойдзенымі ў час спецыяльных археалагічных экспедыцый, што праходзілі на тэрыторыі Гомеля і Гомельскай вобласці ў 2014 годзе.

Большасць экспанатаў, а іх больш за 30, з'яўляюцца ўнікальнымі. Размова ідзе пра прадметы старажытнасці, якія адносяцца да X-XI стагоддзяў, а таксама ўпрыгажэнні, створаныя ў XII-XIII стагоддзях. Упершыню на выстаўцы гэтай тэматыкі будуць прадстаўлены матэрыялы рубяжа ХIХ-ХХ стагоддзяў. Гэта знаходкі, што былі знойдзены пры даследаванні драўлянага судна, якое патанула пад Гомелем, і матэрыялы цагельна-шкляной вытворчасці, знойдзеныя ў час рэстаўрацыі магільнага склепа Паскевічаў.

Знакі Рурыкавічаў - фамільныя знакі, якія выкарыстоўвалі старажытнарускія князі для абазначэння правоў уласнасці на тыя ці іншыя прадметы. Княжацкія асабістыя знакі атрымалі шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Старажытнарускай дзяржавы. Пячаткамі з іх выявамі засведчваліся дзяржаўныя дакументы, чаканілася манета са знакам князя, рамеснікі клеймавалі свае вырабы княжацкім гербам. "Герб" князя насілі княжацкія дружыннікі. У такім выглядзе знакі Рурыкавічаў існавалі да сярэдзіны XII стагоддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі