Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Жнв 2014

Помнік Ізяславу і дзіцячы парк культуры і адпачынку адкрыюць у Заслаўі ў бліжэйшыя дні

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Помнік заснавальніку Заслаўя князю Ізяславу будзе адкрыты ў горадзе ў бліжэйшыя дні, паведамілі БЕЛТА ва ўрадзе па выніках праведзенай намеснікам прэм'ер-міністра Анатолем Тозікам рабочай нарады па пытаннях падрыхтоўкі Дня беларускага пісьменства.

"Гэтымі днямі ў Заслаўі таксама плануецца адкрыць дзіцячы парк культуры і адпачынку і міні-футбольную пляцоўку на тэрыторыі сярэдняй школы нумар 1. Новае жыццё пасля рэканструкцыі атрымаюць амфітэатр на Цэнтральнай плошчы, школа мастацтваў, Дом культуры і дом быту, будынак чыгуначнага вакзала, кафэ", - паведамілі ў прэс-службе.

У час нарады Анатоль Тозік азнаёміўся з праграмай правядзення ХХI Дня беларускага пісьменства. Як было адзначана, адкрыццё свята будзе мець свае асаблівасці і насычаны змест. Разнапланавымі будуць і яго творчыя праграмы.

З удзелам віцэ-прэм'ера былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з арганізацыяй работы кніжных павільёнаў і кірмашоў, выставак вырабаў народнай творчасці, прэзентацыяй выдавецтваў і турыстычных аграсядзіб.

Дзень беларускага пісьменства ў 2014 годзе пройдзе ў Заслаўі 7 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі