Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Oct 2014

Помнік Мулявіну адкрыты ў Екацярынбургу

6 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Помнік народнаму артысту СССР і Беларусі заснавальніку ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну адкрыты сёння ў Екацярынбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў, артысты ансамбля "Песняры", вядучыя дзеячы культуры і мастацтва Сярэдняга Урала, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

"Адкрыццё помніка - сур'ёзны крок ва ўвекавечанні памяці ўраджэнца Свярдлоўска (Екацярынбург), які праславіў сваёй творчасцю Беларусь", - заявіў Барыс Святлоў.

"Прыемна, што Урал і Рэспубліку Беларусь звязваюць не толькі гандлёва-эканамічныя сувязі. Прысутнасць у Екацярынбургу высокіх гасцей з Беларусі сведчыць аб значнасці сённяшняй падзеі. Спадзяюся, і ў далейшым будзем памятаць пра нашых куміраў, на музыцы якіх мы выраслі", - сказаў у сваю чаргу губернатар Яўген Куйвашаў.

Помнік выкананы аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам скульптара Сяргея Логвіна. Скульптура вышынёй 3,5 м уяўляе сабой Уладзіміра Мулявіна ў канцэртным касцюме і з электрагітарай у руках.

Месца для помніка ў Екацярынбургу выбрана невыпадкова - у зале кінаканцэртнага тэатра "Космас" ансамбль "Песняры" выступаў на працягу больш як двух дзясяткаў гадоў, дорачы свердлаўчанам і гасцям уральскай сталіцы сваё мастацтва.

Устаноўка помніка ў Екацярынбургу праведзена па ініцыятыве Міністэрства культуры Беларусі сумесна з урадам Свярдлоўскай вобласці і адміністрацыяй горада Екацярынбурга, а таксама екацярынбургскім аддзяленнем пасольства Беларусі ў РФ.

Раней у Мінску перайменавалі бульвар Луначарскага ў бульвар Мулявіна, у Екацярынбургу, у мікрараёне Уралмаш, на доме, у якім прайшло дзяцінства музыканта, устанавілі мемарыяльную дошку, а перад мясцовым Тэатрам эстрады заклалі памятную зорку ў гонар артыста і ансамбля "Песняры".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі