Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Nov 2015

"Пінская шляхта" прызнана лепшым спектаклем фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску

2 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Лепшым спектаклем V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча, які завяршыўся ў Бабруйску, прызнана "Пінская шляхта" Палескага драматычнага тэатра (г. Пінск). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце тэатральнага форуму.

Прыз за лепшую рэжысуру ўручаны рэжысёру-пастаноўшчыку Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя У.Маякоўскага Мікіце Кобелеву за спектакль "Любоў людзей". За лепшую сцэнаграфію адзначаны спектакль "Ён. Яна. Вайна" Гомельскага абласнога драматычнага тэатра і яго мастак-пастаноўшчык Андрэй Меранкоў. Перамогу ў намінацыях "Лепшая мужчынская роля" і "Лепшая жаночая роля" атрымалі магіляўчане Алена Дудзіч і Уладзімір Пятровіч - спектакль "Час сэканд хэнд" паводле п'есы С.Алексіевіч Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 9 калектываў з Беларусі і Расіі.

У час урачыстага закрыцця фестывалю міністр культуры Барыс Святлоў уручыў нагрудны знак Міністэрства культуры Беларусі вядучаму акцёру сцэны бабруйскага тэатра Анатолю Двараннікаву за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё мастацтва. Падзякі Міністэрства культуры ўдастоены акцёры Жанета Зарэмба і Аляксандр Парфяновіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі