11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя ў гісторыі Дні культуры Лаоса ў Беларусі пройдуць у 2015 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік.
Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты на сустрэчы прадстаўнікоў профільных ведамстваў у Лаосе. Ужо агаворана папярэдняя творчая праграма візіту. Чакаецца, што акрамя выступленняў калектываў таксама адбудуцца Дні кіно Лаоса і фотавыстаўка.
Не выключана, што ўдзел у культурным мерапрыемстве прыме пераможца конкурсу "Міс Лаос-2012" з беларускімі каранямі Крысціна Ласасіма. Упершыню дзяўчына, якая не з'яўляецца карэнным жыхаром краіны, удастоілася гэтага тытула.
Дні культуры Беларусі ў адказ у Лаосе адбудуцца ў 2016 годзе.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены ў 1994 годзе.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|