Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Jan 2015

Першы еўразійскі навуковы форум маладых вучоных пройдзе ў Мінску ў снежні 2015 года

16 студзеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Першы еўразійскі навуковы форум маладых вучоных пройдзе ў Мінску ў снежні 2015 года. Аб гэтым паведаміў сёння першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Чыжык у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Напрамкаў вылучана тры: матэрыялазнаўства, навукі аб жыцці, гуманітарныя і сацыяльныя навукі", - адзначыў Сяргей Чыжык. Паводле яго слоў, у першую чаргу будуць прадстаўлены вынікі міждысцыплінарных даследаванняў маладых вучоных, якія працуюць у галінах нана- і фармбіятэхналогій, распрацоўка новых матэрыялаў рознага функцыянальнага прызначэння, а таксама ў галіне сацыяльных і эканамічных з'яў, што назіраюцца пры інтэграцыйных працэсах на міждзяржаўным узроўні (Саюзная дзяржава, Мытны саюз, Еўразійскі эканамічны саюз і інш.).

Сяргей Чыжык адзначыў, што паколькі гэта еўразійскі форум, то перш за ўсё плануецца ўдзел маладых вучоных з Беларусі, Расіі, Казахстана і Арменіі. "Думаю, будуць і іншыя краіны ўдзельнічаць. У прыватнасці, В'етнам, Кітай праяўляюць інтарэс. Будуць вучоныя з Ірана. Дарэчы, у гэтай краіне тэмпы росту навукі займаюць сёння другое месца ў свеце, асабліва ў галіне нанатэхналогій. Цесна пачынаем працаваць з турэцкімі спецыялістамі. Дарэчы, Турцыя - нумар адзін у свеце па тэмпах росту навукі", - канстатаваў ён.

Пры гэтым першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН падкрэсліў, што ў 2015 годзе, які аб'яўлены ў Беларусі Годам моладзі, акадэмія навук плануе ўдзяляць яшчэ больш увагі маладым вучоным. "Мы разумеем, што трэба ствараць максімальна добразычлівыя, ільготныя ўмовы, з добрым мікракліматам, якія садзейнічаюць творчаму працэсу", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі