Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Снж 2015

Першы энергаблок Беларускай АЭС запусцяць у лістападзе 2018 года, другі - у ліпені 2020-га

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок Беларускай АЭС запусцяць у лістападзе 2018 года, другі - у ліпені 2020-га. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі галоўны інжынер ДП "Беларуская АЭС" Анатоль Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дата ўводу першага энергаблока - лістапад 2018 года, другога энергаблока - ліпень 2020 года. Цяпер работы вядуцца так, што розніца па часе ўводу першага і другога энергаблокаў можа скараціцца - такая сітуацыя назіралася і ў час уводу замежных атамных станцый", - расказаў Анатоль Бондар.

У 2015 годзе работы паралельна вяліся на двух энергаблоках станцыі, пабудаваны будынкі вучэбна-трэніровачнага цэнтра і пажарнае дэпо. Адначасова работы прадаўжаюцца ў будынках рэактараў першага і другога энергаблокаў, турбінных аддзяленнях, будынках кіравання, бяспекі, на рэзервовых дызельных электрастанцыях, градзірнях, у адміністрацыйна-бытавым корпусе. Усе работы на пляцоўцы АЭС выконваюцца ў адпаведнасці з графікам, канстатаваў галоўны інжынер.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі