Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Oct 2015

Першую прэмію міжнароднага конкурсу "Новыя галасы" атрымаў саліст Вялікага тэатра Беларусі Анатоль Сіўко

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першую прэмію міжнароднага конкурсу "Новыя галасы" атрымаў саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі бас Анатоль Сіўко, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

"Новыя галасы" - адзін з самых прэстыжных музычных конкурсаў у свеце. У гэтым годзе ў ім прымалі ўдзел 42 вакалісты з 26 краін свету. Папярэднія праслухоўванні праходзілі па ўсім свеце, а па выніках былі адабраны 42 выканаўцы. Але першую прэмію (15 тыс. еўра) атрымалі толькі два: беларус Анатоль Сіўко і францужанка Эльза Драйзіг (Elsa Dreisig). Сярод 11 фіналістаў яны былі лепшымі. Старшынстваваў у журы конкурсу дырэктар Венскай дзяржаўнай оперы Дамінік Меер. А дапамагалі яму ў судзействе Крыстоф Меер, генеральны дырэктар Нямецкай оперы на Рэйне, Нікалас Пейн, дырэктар Opera Europa, і сусветна вядомыя выканаўцы Францыска Арайса і Дзітрых Хеншэль.

У 2008 годзе Анатоль Сіўко стаў уладальнікам Гран-пры на Міжнародных конкурсах вакалістаў у Эстоніі і Украіне, а на другіх Сусветных Дэльфійскіх гульнях у Саратаве атрымаў сярэбраны медаль. У 2009-м беларус узяў чарговыя вяршыні ў оперным мастацтве: у Эстоніі яму ўручылі другую прэмію на Міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў імя Клаўдзіі Таеў, а ў Расіі - першую прэмію на Міжнародным конкурсе вакалістаў імя Аляксея Іванова. У тым жа годзе Сіўко стаў лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2012-м Анатоль Сіўко - лаўрэат другой прэміі міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Мусліма Магамаева. А на конкурсе імя Станіслава Манюшкі ў 2013 годзе Анатоль Сіўко стаў лаўрэатам першай прэміі. У 2015 годзе ў Іспаніі Анатоль Сіўко - лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Франсіска Віньяса.

У 2010 годзе як запрошаны спявак ён працаваў у опернай студыі ў Амстэрдаме, прымаў удзел у праекце Salzburg Young Singers Project (2011). Працаваў з дырыжорамі Уладзімірам Співаковым і Уладзімірам Юроўскім. У 2012-м Анатоль выступіў з сольным канцэртам на Фестывалі Валерыя Гергіева ў г. Мікелі (Фінляндыя). Беларускі артыст - часты госць на сусветна вядомых сцэнах: Concertgebouw у Амстэрдаме, Berlin Concert House ў Берліне, Muzikverein у Грацы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі