Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Jun 2015

Патрыярх Кірыл адкрые Духоўна-адукацыйны цэнтр БПЦ у Мінску

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл адкрые Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай праваслаўнай царквы ў Мінску. Візіт настаяцеля РПЦ у Беларусь адбудзецца 20-22 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім Экзархаце.

Патрыярх Кірыл прыбудзе ў Мінск 20 чэрвеня. У гэты дзень ён ушануе памяць загінуўшых герояў Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы вянок да абеліска на плошчы Перамогі. Вечарам прадстаяцель правядзе ўрачыстае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Ключавой падзеяй першага дня візіту стане цырымонія адкрыцця Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай праваслаўнай царквы. У сценах комплексу, узведзенага пры актыўнай дапамозе беларускай дзяржавы, будуць размяшчацца Мінская духоўная акадэмія, задачай якой з'яўляецца падрыхтоўка багаслоўскіх кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, і памяшканні профільных структур Беларускага Экзархата. Плануецца, што Цэнтр стане базай для рэалізацыі асветных, культурных, маладзёжных і іншых праграм.

У свята Сабора Беларускіх святых, 21 чэрвеня, уладыка раздзеліць радасць малітвы з жыхарамі і гасцямі Брэста. Прадстаяцель РПЦ адслужыць Боскую літургію ў Васкрасенскім саборы Брэста.

У дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, Патрыярх наведае Брэсцкую крэпасць і правядзе памінальную літыю па воінах-вызваліцелях у Нікольскім гарнізонным храме. Свяцейшы Патрыярх Кірыл таксама прыме ўдзел у жалобным мітынгу-рэквіеме на плошчы Цырыманіялаў, пасля чаго накіруецца ў Маскву.

Візіт уладыкі на беларускую зямлю прымеркаваны да 1000-годдзя са дня спачыну святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра - Хрысціцеля Русі, а таксама да святкавання памяці Сабора Беларускіх Святых і да 70-годдзя гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі