Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Врс 2015

Пастаянная экспазіцыя мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва адкрылася ў Верхнім горадзе ў Мінску

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянная экспазіцыя Гарадской мастацкай галерэі народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кавалера ордэна Францыска Скарыны, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Шчамялёва адкрылася па новым адрасе ў Верхнім горадзе ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Музеі гісторыі горада Мінска, чыім філіялам з'яўляецца галерэя.

Сёння 60 карцін, падораных майстрам Мінску ў 2003 годзе, перамясціліся з Серабранкі ў самае сэрца гістарычнага цэнтра сталіцы (вул.Рэвалюцыйная, 10) і сталі даступнымі для больш шырокага кола гледачоў. Акрамя работ са збору Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва прадстаўлены творы з фондавых калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя "Адкрыццё жывапісу" - гэта візуальная рэтраспектыва творчасці мастака, якая раскрывае асноўныя перыяды і напрамкі, жанравыя і тэматычныя перавагі аўтара з 1970-х да пачатку 2000-х гадоў. Прадстаўлены маштабныя гістарычныя палотны ("На роднай ніве", "Віцебск у вайне 1812 года"); панарамныя пейзажы Беларусі: Нарач, Лепельшчына, Лагойшчына, наваколле Мінска і Віцебска; партрэты блізкіх і родных людзей; філасофскія, настальгічна-лірычныя нацюрморты.

"Усё, што я ўвасабляю ў палотнах, - маё жыццё. Гэта гісторыя маёй Радзімы. Гэта памяць. Гэта людзі, якіх бясконца люблю. І прырода, без якой не ўяўляю свайго існавання", - сказаў Леанід Шчамялёў.

Леанід Шчамялёў па праву лічыцца вялікім майстрам беларускага выяўленчага мастацтва. З'яўляючыся ўраджэнцам Віцебска (1923 год), ён большую частку жыцця жыве ў Мінску. У 1959 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер БДАМ), стаўшы выпускніком першага набору аддзялення жывапісу. У 2010 годзе за серыю работ "Палітра майго часу" яму было прысуджана званне лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. Работы Леаніда Шчамялёва знаходзяцца ў фондах вядучых музеяў і галерэй Беларусі, Расіі, у прыватных зборах розных краін свету. Леанід Шчамялёў - удзельнік шматлікіх міжнародных выстаў. Не раз праходзілі персанальныя выставы майстра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі