Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Жнв 2014

Парк каменных скульптур з'явіцца ў Гродне

25 жніўня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. У Гродне ў верасні з'явіцца парк каменных скульптур. Такое рашэнне прынята па выніках пленэру разьбяроў па камені, які прайшоў у вёсцы Пушкары пад Гродна з 1 па 24 жніўня, паведамляе БЕЛТА.

У пленэры на тэму "Гродна. Мінулае і сучаснасць" прынялі ўдзел шэсць беларускіх скульптараў, у тым ліку ініцыятар мерапрыемства вядомы майстар з Гродна Уладзімір Панцялееў.

За час работы разьбяры стварылі з каменю кампазіцыі, якія вырашылі пакінуць у падарунак гораду Гродна. Сярод іх скульптуры "Стварэнне беларускай зямлі", "Перуновы камень", кампазіцыя "Дыялог стагоддзяў", медаль з выявай сімвала Гродна аленя Святога Губерта і надпісам "Культурная сталіца Беларусі 2014 года - Гродна", "Воін-ліцвін".

Такое творчае мерапрыемства адбылося ў Гродне другі раз. Пасля першага пленэру на памяць гродзенцам засталіся скульптуры, якія ўпрыгожылі вуліцы горада: каменны Пятрушка каля Гродзенскага абласнога тэатра лялек, Гараднічанка ў скверы па вуліцы Дзяржынскага і іншыя.

Новыя творы майстроў стануць асновай для стварэння ў Гродне асобнага культурнага аб'екта - парку каменных скульптур. Па ўзгадненні з мясцовай уладай месцам для яго размяшчэння выбраны парк каля Барысаглебскай (Каложскай) царквы. Адкрыццё аб'екта запланавана на верасень. З кожным новым пленэрам парк будзе папаўняцца экспанатамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі