Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Врс 2014

Палотны мастакоў XVIII стагоддзя ажывуць пад сімфонію Моцарта на адкрыцці фестывалю Башмета

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палотны мастакоў XVIII стагоддзя ажывуць пад сімфонію Вольфганга Амадэя Моцарта на адкрыцці IX Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Для ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці форуму прыедзе "рускі італьянец" Сяргей Крылоў - адзін з самых таленавітых і запатрабаваных скрыпачоў свету. У суправаджэнні Літоўскага камернага аркестра ён выканае канцэрт Іагана Себасцьяна Баха - для выканання гэтага твора спецыяльна прывязуць старадаўні клавесін з Літоўскай філармоніі. Затым разам з Расціславам Крымерам віртуоз сыграе Канцэрт для скрыпкі, фартэпіяна і камернага аркестра Серджыа Калігарыса.

Але па-сапраўднаму фантастычнае шоу чакае публіку ў час жывога выканання сімфоніі нумар 29 ля мажор Вольфганга Амадэя Моцарта Літоўскім камерным аркестрам у праекце арт-перформанс "Музыка і жывапіс". Яе выкананне будзе суправаджаць паказ на экране карцін вялікіх мастакоў - сучаснікаў кампазітара.

"Сінтэз музыкі і жывапісу дае ашаламляльны эфект. Грані часу і прасторы цалкам сціраюцца: ты ўвесь там, у Еўропе другой палавіны XVIII стагоддзя, адчуваеш настрой людзей, якія жылі ў ёй, адгадваеш іх жаданні і ўчынкі, адчуваеш тую эпоху кожнай клетачкай мозга. Уздзеянне проста каласальнае", - адзначылі арганізатары форуму.

Карціны сучаснікаў кампазітара спецыяльна для праекта і строга "пад сімфонію" падбірае беларускі мастацтвазнавец Вольга Кліп - выпускніца Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і школы Луўра ў Парыжы, супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музея, куратар шматлікіх выставак сучаснага мастацтва.

Урачыстае адкрыццё Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета адбудзецца 29 верасня ў Вялікай канцэртнай зале філармоніі. Білеты паступаюць ужо ў продаж. Іх можна купіць на сайце www.ticketpro.by, у касах Мінска, Белдзяржфілармоніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі