Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Май 2013

Паказ беларускіх нацыянальных касцюмаў арганізаваны ў італьянскім горадзе Кальяры

5 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Паказ беларускіх нацыянальных касцюмаў арганізаваны 5 мая ў італьянскім аўтаномным рэгіёне Сардзінія, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Кальяры (сталіца рэгіёна) Джузэпэ Карбоні.

Святочныя мерапрыемствы праходзяць па ініцыятыве ганаровага консульства Беларусі і пад эгідай кіраўніцтва правінцыі Кальяры. Яны арганізаваны ў цэнтральным парку сардзінскай сталіцы. У другой палавіне дня мясцовыя жыхары збяруцца ў самым вялікім гарадскім парку Монтэ Клара, дзе будуць гулянні.

У праграме - канцэрт з музыкай і танцамі, выстаўка вырабаў рускіх, украінскіх і беларускіх рамесных вырабаў, выстаўка прадметаў рэлігійнага мастацтва. Адметнай асаблівасцю сустрэчы павінен стаць паказ беларускіх і ўкраінскіх нацыянальных касцюмаў. З прывітальным словам выступяць прэзідэнт правінцыі Кальяры Анжэла Марыя Куакера, ганаровы консул Беларусі ў Кальяры Джузэпэ Карбоні.

З нагоды праваслаўнага Вялікадня раніцай у горадзе адбылося святочнае богаслужэнне ў царкве Ностра Сіньёра дэла Сперанца, якая размешчана ў самым сэрцы Крэпасці Кальяры, побач са знакамітым Кафедральным саборам Святой Марыі.

У мерапрыемствах удзельнічаюць асноўныя абшчыны і арганізацыі прадстаўнікоў краін былога СССР, у прыватнасці, асацыяцый "Сардзінія - Беларусь", "Сардзінія - Украіна", "Барвінак", а таксама бібліятэка рускамоўнай літаратуры "Роднае слова".

Востраў Сардзінія атрымаў назву ад грэчаскага "сандаліёціс" - так называлі гэты востраў старажытныя грэкі. І, сапраўды, форма яго нагадвае форму сандаліі, а мясцовыя жыхары да гэтага часу ўпэўнены, што менавіта тут ступіў нагой у спрадвечны акіян Гасподзь, калі ўпершыню спусціўся на Зямлю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі