Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Снж 2017

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены работнікі МТРК "Мір" і старшыня камісіі Савета Рэспублікі

29 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена работнікам Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір". У прыватнасці, за плённую работу, высокі прафесіяналізм, заслугі ў фарміраванні і развіцці інфармацыйнай прасторы СНД яе ўдастоены рэдактар студыі тэлебачання Дар'я Кірылава і тэлеаператар Вадзім Трусаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Падзякі за шматгадовую плённую работу, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ўдастоены старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі