Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Jul 2015

Падкова шчасця стане сімвалам абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2015" у Круглым

29 ліпеня, Магілёў /Марыя Ластачкіна - БЕЛТА/. Падкова шчасця стане сімвалам абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2015" у Круглым. Яе ўстановяць у самым цэнтры ўрачыстасцей - паміж раённым Домам культуры і паркам, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА аўтар твора, вядомы магілёўскі скульптар Андрэй Вараб'ёў.

Скульптура вышынёй 2,2 м, выкананая з бронзы, стане добрым падарункам для жыхароў райцэнтра і абавязкова прынясе ўдачу, упэўнены Андрэй Вараб'ёў. "Падкова будзе складацца з дзвюх палавінак. На адной з іх адлюстраваны нацюрморт са смачнага пачастунку - ад яечні на патэльні, рыбы і каўбасы да агуркоў, яблыкаў, грыбоў і малака. На другой размесцяцца сельскія пейзажы, у якіх можна ўбачыць славутасці Круглянскага раёна. Завяршаюць задуму каласы і палявыя кветкі", - расказаў ён.

Скульптар ужо завяршыў работу над эскізам, на яго было патрачана больш за 120 кг пластыліну. Практычна гатова і сама скульптура, якая ў хуткім часе стане адной са славутасцей Круглага. "Вялікая падкова шчасця будзе не толькі памяццю аб свяце "Дажынкі-2015", але і месцам паломніцтва маладых пар, якія будуць каля скульптуры чэрпаць энергію любові, дабра і дабрабыту", - падкрэсліў Андрэй Вараб'ёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі