Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Снж 2015

Оперныя выканаўцы з шасці краін паспрачаюцца за пальму першынства Каляднага конкурсу вакалістаў

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Оперныя выканаўцы з шасці краін паспрачаюцца за пальму першынства ІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які з'яўляецца арганізатарам творчага спаборніцтва.

Сёння вечарам адбудзецца трэці, фінальны тур конкурсу вакалістаў. Дзесяць артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Манголіі выйдуць на сцэну тэатра. Выканальніцкае майстэрства вакалістаў будзе ацэньваць прадстаўнічае міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктары і мастацкія кіраўнікі тэатраў, а таксама кіраўнікі міжнародных артыстычных агенцтваў з 13 краін. Сярод іх дырэктар "Оперы Еўропы" Нікалас Пэйн, генеральны дырэктар Нямецкай оперы на Рэйне Крыстаф Меер, а таксама дырэктар Опернага тэатра Рэна, прэзідэнт Прафесійнай палаты дырэктараў оперных тэатраў Ален Сюранс. Старшыня журы і арганізацыйнага камітэта конкурсу - генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.

Пераможцы ІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў стануць уладальнікамі грашовых прызоў (Гран-пры - $10 тыс.; I прэмія - $8 тыс.; II прэмія - $6 тыс.; III прэмія - $4 тыс.), а таксама ангажэментаў, запрашэнняў у вядучыя оперныя тэатры і кампаніі.

Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў быў заснаваны ў 2014 годзе па ініцыятыве Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Генеральны партнёр форуму - Беларусбанк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі