Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Jul 2018

Іншаземцы, якія прыехалі па пяцідзённым бязвізавым рэжыме, змогуць заставацца ў Беларусі на тэрмін да 30 дзён

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іншаземцы, якія прыехалі па пяцідзённым бязвізавым рэжыме, змогуць заставацца ў Беларусі на тэрмін да 30 дзён, паведаміў начальнік аддзела дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Вадзім Забаронак на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Іншаземцы, якія прыехалі ў Беларусь па пяцідзённым бязвізавым рэжыме і знаходзяцца ў краіне на момант уступлення ў сілу ўказа аб прадаўжэнні бязвізавага рэжыму, змогуць легальна знаходзіцца ў краіне да 30 дзён без абавязку выезду з краіны. Праблем пры выездзе праз аэрапорт у іх не ўзнікне. Паводле слоў прадстаўніка МУС, цяпер эта пытанне найбольш непакоіць іншаземцаў, наконт гэтага паступае вялікая колькасць зваротаў.

"Мы абмеркавалі гэта пытанне сёння з калегамі з Дзяржпагранкамітэта, Міністэрства замежных спраў. Гэта пазіцыя нашых ведамстваў, ніякіх праблем у аэрапорце пры выездзе не будзе", - запэўніў Вадзім Забаронак.

Як паведамлялася, тэрмін бязвізавага знаходжання іншаземцаў у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду і выезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Пры сабе трэба мець пашпарт або дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу, грошы (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням або, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён, 50 базовым велічыням), дзеючы ў Беларусі медыцынскі страхавы поліс на суму не меншую за 10 тыс. еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі