Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Apr 2014

Новы музей Вялікай Айчыннай вайны будзе адкрыты ў Мінску да Дня Незалежнасці

25 красавіка, Клімавічы /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Новы музей Вялікай Айчыннай вайны будзе адкрыты ў Мінску да Дня Незалежнасці. Аб гэтым паведаміў сёння ў Клімавічах на сустрэчы з мясцовымі жыхарамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які пабываў тут у час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які прысутнічаў на сустрэчы, падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за ўвагу дзяржавы да ветэранаў. Закранаючы тэму памяці перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Прэзідэнт адзначыў: "Мы можам горда, узняўшы галаву, глядзець любому прыстойнаму чалавеку ў вочы. У нас не лінчавалі, не калацілі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы іх бераглі, падтрымлівалі і цяпер падтрымліваем, іх нямнога засталося. Мы не знішчылі ніводны помнік - наадварот, стваралі і ствараем: да Дня Незалежнасці адкрыем новы музей Вялікай Айчыннай вайны. Ужо ў свеце ніхто гэтым не займаецца".

Прэзідэнт адзначыў, што моладзь павінна ведаць, што значыць гэта перамога. "І моладзь павінна ганарыцца, што менавіта нашы бацькі выратавалі Еўропу, якая сёння фанабэрыцца сваімі багаццямі. Не было б нашага подзвігу - не было б іх. Гэта вялікі наш здабытак, мы яго не павінны страціць", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі