Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Mar 2017

Новую аранжыроўку песні групы NAVIBAND на "Еўрабачанні-2017" зацвердзіў кампазітар Алег Хаменка

Новую аранжыроўку песні групы NAVIBAND на "Еўрабачанні-2017" зацвердзіў кампазітар Алег Хаменка7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новую аранжыроўку конкурснай версііі песні "Гiсторыя майго жыцця" групы NAVIBAND, якая прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2017", зацвердзіў кампазітар Алег Хаменка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА піяр-менеджар NAVIBAND на конкурсе Сяргей Андрыянаў.

З лідарам групы "Палац" Арцём Лук'яненка і Ксюша Жук сябруюць некалькі гадоў і ўжо маюць сумесны дуэт "Плакалi ветры". На памяць Алег падарыў музыкантам значок Еўрапейскага вяшчальнага саюза 1994 года, які ён атрымаў у Германіі на фолк-фестывалі як першы прадстаўнік Беларусі на гэтым еўрапейскім музычным форуме.

"Для мяне сімвалічна, што праз 10 гадоў пасля ўдзелу групы "Палац" у паўфінале адборачнага тура "Еўрафэст" з песняй на беларускай мове, на конкурсе ўсё ж такі прагучыць родная мова ды яшчэ і ў выкананні такіх таленавітых юнака і дзяўчыны з групы NAVIBAND", - сказаў Алег Хаменка.

Конкурсную кампазіцыю запісвалі на студыі ў Мінску. Для сапраўднага фальклорнага гучання музыканты выкарыстоўвалі жывыя інструменты. У мультытрэку ў адрозненне ад версіі нацыянальнага фіналу з'явіліся скрыпка і дуда. Лічбавы рэліз сінгла на iTunes і аналагічных носьбітах адбудзецца 7 сакавіка.

Разам з новай аранжыроўкай NAVIBAND прэзентавалі фірменнае лога беларускай дэлегацыі на конкурсе. Лагатып намаляваны ўручную і пераведзены ў лічбавы фармат беларускім дызайнерам Марыяй Ліс. У ім яна аб'яднала фірменны стыль групы і беларускі арнамент: зямля і сонца.

Таксама заяўлены слоган, з якім беларуская дэлегацыя едзе на конкурс у Кіеў "#NaviBand from #BelarusLand". Афіцыйным хэштэгам для "Еўрабачання" дэлегацыя выбрала #Heyheyhayayayayo.

Цяпер NAVIBAND пачалі штодзённыя заняткі па вакале і работу з рэжысёрам па пастаноўцы нумара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі