Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Mar 2015

Новая бізнес-зала для пасажыраў адкрыта ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

30 сакавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Новую бізнес-залу для пасажыраў адкрылі сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры аэрапорта.

"Дызайн новай залы ўмяшчальнасцю 80 чалавек выкананы ў сучасным стылі, а на сценах можна ўбачыць маляўнічыя пано з сюжэтамі, прысвечанымі гісторыі Беларусі і святкаванню 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне", - адзначылі спецыялісты. Яны звярнулі ўвагу, што для пасажыраў створаны ўсе ўмовы для камфортнага чакання рэйсаў, у тым ліку ўстаноўлена некалькі кабін для сну (sleepbox).

Як удакладнілі ў прэс-цэнтры, наведванне бізнес-залы - платная паслуга. Яна ўключана ў кошт авіябілетаў для пасажыраў, якія ляцяць у бізнес-класе. Разам з тым ёю могуць скарыстацца грамадзяне, якія перамяшчаюцца ў эканамічным класе абслугоўвання. Так, за трохгадзіннае знаходжанне ў новай зале трэба заплаціць 25 еўра. У гэты кошт, у прыватнасці, уключана харчаванне, у тым ліку гарачыя і прахаладжальныя напіткі, прагляд тэлепраграм, чытанне прэсы, наведванне камп'ютарнага цэнтра з магчымасцю бясплатнага выхаду ў інтэрнэт.

Нацыянальны аэрапорт Мінск - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Аэрапорт уведзены ў эксплуатацыю больш як 30 гадоў таму і з'яўляецца асноўным паветраным портам краіны, праз які выконваецца да 97 працэнтаў пасажырскіх і грузавых авіяперавозак. У канцы 2014 года тут завершана рэканструкцыя аэравакзальнага комплексу, у выніку якой дадаткова пабудавана больш як 2 тыс. кв.м плошчаў. На рэалізацыю праекта затрачана амаль Br720 млрд. Абнаўленне аэрапорта ў цэлым прадаўжаецца і датычыцца, у прыватнасці, інфраструктуры.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" сумесна з філіялам УП "Аэрапорт Мінск-1" у 2014 годзе абслужыла амаль 2,6 млн пасажыраў, што на 18,9 працэнта больш у параўнанні з 2013 годам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі