Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Снж 2014

"Ноч скідак" правядзе Белкаапсаюз напярэдадні Новага года

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белкаапсаюз напярэдадні Новага года правядзе акцыю "Ноч скідак". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Белкаапсаюза Таццяна Ляшкевіч.

"Ночы скідак" пройдуць 20 і 29 снежня ў гандлёвых аб'ектах спажыўкааперацыі ў абласных і раённых цэнтрах. Гэтымі днямі рэжым работы гандлёвых аб'ектаў будзе падоўжаны да дзвюх гадзін ночы. Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент тавараў па зніжаных цэнах. Так, на нехарчовыя тавары будуць дзейнічаць скідкі да 15 працэнтаў, на харчовыя - да 7 працэнтаў. Па асобных пазіцыях скідкі будуць даходзіць да 40 працэнтаў. Для наведвальнікаў будуць арганізаваны дэгустацыі кандытарскіх вырабаў (у тым ліку ўласнай вытворчасці), сокаў, безалкагольных напіткаў. Святочны настрой будуць ствараць падарункі і музычнае суправаджэнне.

Як расказала Таццяна Ляшкевіч, гандлёвыя прадпрыемствы Белкаапсаюза пачалі перадсвяточны калядны і навагодні гандаль яшчэ ў пачатку снежня. Па 7 студзеня па ўсёй рэспубліцы з удзелам аб'ектаў спажыўкааперацыі пройдуць святочныя кірмашы, выстаўкі-продажы, распрадажы шырокага асартыменту тавараў штодзённага попыту па зніжаных цэнах, а таксама будзе арганізаваны пашыраны гандаль навагодняй прадукцыяй - ёлачнымі ўпрыгажэннямі, штучнымі ёлкамі, падарачнымі наборамі, сувенірамі і іншымі таварамі, якія карыстаюцца павышаным попытам напярэдадні свят.

Акрамя таго, 25 снежня ў Мінску пройдзе рэспубліканскі кірмаш арганізацый спажывецкай кааперацыі. На пляцоўцы каля комплексу "Чыжоўка-Арэна" з 9 да 17 гадзін сваю прадукцыю прадставяць гандлёвыя прадпрыемствы Белкаапсаюза з усіх абласцей. У шырокім асартыменце будуць прадстаўлены харчовыя і нехарчовыя тавары, прадукцыя ўласнай вытворчасці, кандытарскія вырабы, навагоднія тавары. На многія тавары будуць дзейнічаць скідкі. На кірмашы будуць працаваць пункты грамадскага харчавання, будзе падрыхтавана культурна-забаўляльная праграма.

Як удакладніла Таццяна Ляшкевіч, гандлёвыя аб'екты спажыўкааперацыі будуць прапаноўваць святочныя скідкі і прыемныя бонусы ва ўсіх гарадах і вёсках на працягу ўсяго снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі