Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Mar 2014

Названы самыя папулярныя выдатныя мясціны Беларусі ў 2013 годзе

13 сакавіка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Названы самыя папулярныя выдатныя мясціны Беларусі ў 2013 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Вадзім Кармазін на пасяджэнні калегіі міністэрства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідарам па колькасці наведванняў стаў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", у якім у 2013 годзе пабывалі больш як 400 тыс. чалавек. Далей у спісе найбольш прывабных для падарожнікаў мясцін Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" (390 тыс. наведванняў), Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (300 тыс. наведванняў), Замкавы комплекс "Мір". Замыкае пяцёрку самых папулярных выдатных мясцін Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (больш за 200 тыс. наведванняў).

У 2012 годзе лідзіравала Брэсцкая крэпасць, бліжэйшымі канкурэнтамі аказаліся Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" і Замкавы комплекс "Мір".Самыя папулярныя выдатныя мясціны Беларусі ў 2013 годзе

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі