Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Врс 2015

Наведвальнікі гомельскага палаца змогуць убачыць дагістарычнага аленя

24 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Міні-выстаўка "Эпоха гігантаў: знаходкі megaloceros у Гомелі" адкрываецца сёння ў палацы Румянцавых-Паскевічаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар палацавага музея Аксана Торапава.

Выстаўка стане часткай пастаянна дзеючай экспазіцыі "Адкрытае захаванне археалагічных фондаў музея" і раскажа аб дзіўнай жывёле, якая дзясяткі тысяч гадоў таму насяляла мясцовасць, дзе цяпер стаіць горад.

Размова пойдзе аб велікарогім алені, якога яшчэ называюць гіганцкім, ірландскім або проста megaloceros. Гэта велічная жывёла існавала ў плейстацэне і раннім галацэне адначасова з мамантамі, шарсцістымі насарогамі, пячорнымі львамі і іншымі жывёламі тых далёкіх гадоў, калі толькі-толькі з'явіўся чалавек.

Алень быў вялікага памеру: рост у спіне быў амаль 2 м, рогі дасягалі 3-3,5 м, а маглі даходзіць і да 5,2 м у размаху. Жыў ён на лугах і рэдкалессі Еўразіі.

Фрагменты касцей велікарогага аленя былі знойдзены ў Гомелі яшчэ ў 2002 годзе ў раёне кар'ера, які размяшчаўся каля абласной клінічнай бальніцы. Толькі ў бягучым годзе гэтыя косці ўдалося ідэнтыфікаваць, у чым вялікая заслуга Аляксея Бондарава - члена Омскага рэгіянальнага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. Наведвальнікі музея змогуць убачыць гэтыя фрагменты, а таксама малюнкі, на якіх зроблена рэканструкцыя вымерлай жывёлы.

Прычыны вымірання велікарогага аленя часцей за ўсё звязваюць з надыходам лесу на адкрытыя прасторы, бо з такімі рагамі яму проста немагчыма было перамяшчацца сярод дрэў. У лясы маглі заходзіць толькі самкі і самцы, якія скінулі рогі. Па знаходках касцей можна меркаваць, што апошнія гіганцкія алені жылі каля 7 тыс. гадоў таму ў Паўднёвым Заўраліі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі