Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Снж 2013

Наведаўшы Х Калядны турнір аматараў хакея, можна выйграць абанементы на ЧС-2014

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гледачы, якія наведаюць з 3 па 7 студзеня 2014 года матчы Х Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, змогуць паўдзельнічаць у розыгрышы абанементаў на ўсе паядынкі групавога раўнда з удзелам зборнай Беларусі, якія яна правядзе ў рамках маючага адбыцца хакейнага чэмпіянату свету 2014 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У выніку спецыяльнай акцыі "Шчаслівы балельшчык" 10 абанементаў знойдуць сваіх уладальнікаў.

Для таго каб стаць пераможцам акцыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і трапіць на сусветнае хакейнае свята, аматарам спорту давядзецца не толькі спадзявацца на шчаслівы выпадак, але і прадэманстраваць навыкі, уласцівыя сапраўднаму балельшчыку і сапраўднаму спартсмену, такія як адданасць любімаму захапленню, веданне і разуменне хакея, а таксама знаходлівасць, спрыт, кемлівасць.

У першыя чатыры дні Х Каляднага міжнароднага турніру абанементы будуць разыграны на вячэрніх матчах у мінскім Палацы спорту, а ў заключны дзень - у "Мінск-Арэне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі