Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Sep 2014

Нацыянальны фестываль бегу збярэ ў Старых Дарогах амаль 2 тыс. удзельнікаў

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны фестываль бегу "Языльская дзясятка" пройдзе ў Старых Дарогах 27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Старадарожскім райвыканкаме.

Спаборніцтвы праводзяцца раздзельна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, мужчын і жанчын у розных намінацыях.

Як чакаецца, удзел у "Языльскай дзясятцы" прымуць амаль 2 тыс. чалавек. Асаблівасцю сёлетняга фестывалю стане маштабны "Карпаратыўны забег" на 2 км. Калі раней у ім прымалі ўдзел у асноўным каманды Мінскай вобласці, то цяпер у гэтай намінацыі паспаборнічаюць работнікі прадпрыемстваў і арганізацый з усёй Беларусі. Арганізатарамі фестывалю ўпершыню заснаваны прызы "Самая крэатыўная каманда" і "Самая масавая каманда". Акрамя таго, бегуны паспаборнічаюць у розных узроставых групах у намінацыях "Старадарожскія забегі" (60 м), "Пяцісотка" (500 м), "Беларуская вярста" (1 097 м), "Міні-марафон" (3 375 м), "Языльская дзясятка" (10 км).

Пераможцы і прызёры на ўсіх дыстанцыях і ва ўсіх узроставых групах узнагароджваюцца медалямі, дыпломамі і сувенірамі. А тым, хто быў лепшым у намінацыі "Языльская дзясятка" (10 мужчын і 10 жанчын) уручаюцца грашовыя прызы. Тыя, хто заняў першае месца, атрымаюць па Br6 млн.

Фестываль вядзе сваю гісторыю з 1988 года, калі ў вёсцы Языль Старадарожскага раёна Мінскай вобласці прайшоў лёгкаатлетычны прабег. Мерапрыемства праводзіцца для прапаганды здаровага ладу і прыцягнення шырокіх слаёў насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізкультурай і бегам, выяўлення перспектыўных спартсменаў для ўключэння іх у рэзерв нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы.

Спаборніцтвы арганізаваны Міністэрствам спорту і турызму, упраўленнем спорту і турызму Мінаблвыканкама, Старадарожскім райвыканкамам, грамадскім аб'яднаннем "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі", прадстаўніцтвам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Мінскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі